Беларус Pan Savyan выступіў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве
- 30.09.2024, 14:32
- 3,106

У гэтым годзе ён падаваў заяўку для адбору на «Еўравізію» ад Польшчы.
Беларускі спявак Pan Savyan выступіў на канцэрце на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Пра гэта ён расказаў у сацыяльных сетках.
На стадыёне прайшоў канцэрт польскіх зорак. Беларуса запрасілі выступіць у якасці госця.
Pan Savyan імкнуўся да выступу на галоўным стадыёне Польшчы ўвесь апошні год. Аб сваім жаданні ён гаварыў на кастынгу конкурсу "Mam Talent Polska". На сваёй старонцы ў TikTok ён нават запісаў мэту – PGE Narodowy. Пасля выступу ён пракаментаваў: «Калі мары здзяйсняюцца, дык чаму б не марыць?”
@pan_savyan Jeśli marzenia się spełniają, to dlaczego nie marzyć? #pansavyan #roztanczonypgenarodowy #narodowy #pge #wkolorkuamaretto ♬ dźwięk oryginalny - Pan Savyan
Зміцер Сав'ян родам з Беларусі, выступаў як стэндап-комік. Да пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны жыў у Кіеве, але потым перабраўся ў Польшчу.
У гэтым годзе Pan Savyan падаваў заяўку для адбору на "Еўравізіі" ад Польшчы. Таксама ён удзельнічаў у конкурсе Mam Talent Polska, даў некалькі сольных канцэртаў, а ягоныя песні гучалі на польскіх радыёстанцыях.