Міністэрства аховы здароўя: Школьнікі змогуць быць дома да 5 дзён без даведкі аб хваробе
7- 6.09.2024, 18:30
- 5,204
Такая ўмова дзейнічае на перыяд уздыму захворвання на вірусныя інфекцыі.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што школьнікі, навучэнцы і студэнты змогуць заставацца дома да 5 дзён без даведкі аб хваробе.
Такая ўмова дзейнічае на перыяд уздыму захворвання на вірусныя інфекцыі. І пры захворванні не больш за 5 дзён дзеці могуць заставацца дома, пры гэтым ім не патрабуецца падаваць даведку з медычнай установы.
У міністэрстве ўдакладнілі, што размова ідзе менавіта аб даведках пэўнай формы, устаноўленых Міністэрствам аховы здароўя і Мінпрацы і сацабароны.
- Дзіця або падлетак можа адсутнічаць на занятках ва ўстановах адукацыі: дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай на працягу пяці дзён, - падкрэслілі ў ведамстве.
Такія ўмовы ўведзеныя для прадухілення актыўнага распаўсюджвання інфекцый. Такім чынам выдача даведкі аб часовай непрацаздольнасці на гэтыя пяць дзён хваробы не патрабуецца.
- Правіла ўстаноўленае лістом Міністэрства аховы здароўя (№ 2-1-7/20422 ад 6 лістапада 2023-га) і дзейнічае да асаблівага распараджэння, - рэзюмавалі ў прэс-службе.