10 студзеня 2025, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ноччу абмежавалі доступ у інтэрнэт

5
У Беларусі ноччу абмежавалі доступ у інтэрнэт

Перабоі працягваліся некалькі гадзін па ўсёй краіне.

Мінулай ноччу карыстальнікі Беларусі сутыкнуліся з абмежаваннем доступу да інтэрнэта. Паводле інфармацыі шэрагу беларускіх тэлеграм-каналаў, праблемы закранулі сайты, мэсэнджары, сацыяльныя сеткі і відэахостынг YouTube.

Перабоі працягваліся некалькі гадзін па ўсёй краіне, аднак пры выкарыстанні VPN у большасці карыстачоў доступ да ўсіх сэрвісаў захоўваўся. Інтэрнэт-злучэнне было адноўленае прыкладна а 2.30–3.00.

На сайце «Белтэлекама» паведамлялася аб запланаваных працах 10 студзеня 2025 года. У паведамленні адзначалася, што з «00.00 да 07.30 магчымыя абмежаванні доступу да інтэрнэту для абанентаў Менска, Гомеля і Гомельскай вобласці».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках