У Віцебску міліцыянт застрэліў калегу, а потым застрэліўся сам
73- 10.01.2025, 13:20
- 32,044
Новая версія ўладаў.
У Віцебску загінулі два міліцыянеры. Ім было блізу 20 гадоў, фатальнай магла стаць памылка аднаго з іх, піша "Віцебская Вясна".
Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з аддзяленняў міліцыі ў Віцебску. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў у калегу, той загінуў на месцы.
Убачыўшы, што ён нарабіў, міліцыянт, які чысціў пісталет, застрэліўся. Загінулым было блізу 20 гадоў.
Версія крыніц «Віцебскай Вясны» цалкам супадае з афіцыйнай: Следчы камітэт паведамляў, што прычынай інцыдэнту стала неасцярожнае абыходжанне са зброяй