10 студзеня 2025, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны ўзялі ў палон расейскіх акупантаў

1
Украінскія дроны ўзялі ў палон расейскіх акупантаў

Расейцы паднялі рукі ўверх, каб выжыць.

Паднялі рукі ўверх, каб выжыць: украінскія дроны ўзялі ў палон акупантаў. Відэа

Украінскія ваяры на адным з кірунку папоўнілі абменны фонд. Яны ўзялі ў палон двух расейскіх акупантаў з дапамогай БпЛА, піша «Обозреватель».

Перад тым дранавады 28 асобнай механізаванай брыгады і 57 асобнага батальёна ТРА добра паганялі захопнікаў, знясіліўшы іх і даўшы зразумець: далейшыя спробы ўцёкаў не маюць сэнсу.

«Дроны 28 АМБр і 57 асобнага батальёна ТРА ўзялі акупантаў у палон! Яшчэ досвіткам гэтыя двое спрабавалі схавацца, зрэшты былі выяўленыя і патрапілі пад прыцэл «мавікоў» і FPV. Прыцэльнымі скідамі і ўдарамі камікадзэ, пілоты разбілі першае сховішча. Тады ж расейцы пачалі перабягаць у іншае. Аднак бескарысна - яго таксама разбілі дронамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Усе далейшыя спробы акупантаў пазбегнуць непазбежнага заканчваліся адным і тым жа: выяўленнем і новымі «вітаннямі».

«Аператары БПЛА ўвесь час іх знаходзілі і каралі, пакуль яны не зразумелі сваё становішча і не задралі рукі ўверх. Тады ж нашы экіпажы сталі суправаджаць захопнікаў да пазіцый пяхотнікаў. А каб тыя двое нічога не нарабілі, кожны рух кантраляваўся FPV і дронамі са скідамі», – адзначылі ў 28 АМБр.

Са счэпленымі за патыліцай рукамі палонныя расейцы пад наглядам беспілотнікаў дабраліся да месца, дзе іх абяззброілі ўкраінскія ваяры.

«Калі акупантаў нарэшце прынялі, тыя высока ацанілі прафесіяналізм нашых байцоў», - іранічна адзначылі ваяры.

Паднялі рукі ўверх, каб выжыць: украінскія дроны ўзялі ў палон акупантаў. Відэа

На відэа абодва палонных захопнікі аддалі належнае прафесійнасці ўкраінскіх дроншчыкаў.

«Здзівіла праца вашай БПЛА... З самага світання нас выявілі і не давалі нам спакою, мы спрабавалі схавацца і так, і гэтак, у траншэях - нас усюды знаходзілі. Мы спрабавалі перабягаць - нас усё роўна знаходзілі. Увесь час над намі віселі «птушачкі». БПЛА ў вас працуюць выдатна. Таму мы надумалі здацца, бо зразумелі: няма сэнсу хавацца. Не ўцячэш, ад «птушачак» не ўцячэш наогул нікуды», - прызналіся расейцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках