Трудо прапанаваў Трампу абмяняць Канаду на амерыканскі штат
25- 10.01.2025, 20:05
- 9,264
На Каліфорнію ці Вермонт.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ўспомніў, як жартам прапанаваў абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу абмяняць Канаду на адзін з амерыканскіх штатаў. Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю NBC News.
Паводле ягоных слоў, гэта адбылося падчас сустрэчы з Трампам у лістападзе 2024 года ў Мар-а-Лага пасля таго, як абраны прэзідэнт узняў тэму аб Канадзе як «51-м» штаце ЗША».
«Гэта адбылося, калі мы абмяркоўвалі гэта, і я сказаў: «Магчыма, мы маглі б абмяняць Канаду на Вермант ці Каліфорнію». Трамп адразу ж падумаў, што гэта ўжо не так смешна, і мы перайшлі да іншай размовы», - падзяліўся Трудо.
9 студзеня Трудо пракаментаваў выказванні новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб магчымым уключэнні канадскай дзяржавы ў склад Злучаных Штатаў у якасці 51-га штата.
Са слоў Трудо, такія заявы прэзідэнта ЗША накіраваныя на адцягненне ўвагі ад наступстваў увядзення 25% мыты на ключавыя тавары, такія як нафта, газ, электраэнергія, сталь, алюміній, драўніна і бетон.