У Польшчы за шпіянаж судзяць грамадзяніна Беларусі
1- 10.01.2025, 20:40
- 3,488
Ён шпіёніў за аэрапортам у Бяла-Падлясцы.
У Акруговым судзе Любліна (Польшча) 10 студзеня пачаўся закрыты суд над 53-гадовым грамадзянінам Беларусі Мікалаем М., абвінавачаным у шпіянажы, паведамляе RMF.
Другі фігурант справы, 59-гадовы грамадзянін Польшчы, абвінавачваецца ў спрыянні ў злачынстве.
Адзначаецца, што яны прызналі сябе вінаватымі.
Пракуратура перадала абвінаваўчую выснову ў гэтай справе ў суд у лістападзе 2024 года. Паводле версіі следства, злачынствы ўчыняліся з 2018 года да 24 лютага 2023 года.
Згодна з абвінаваўчай высновай, Мікалай М. ажыццяўляў дзейнасць, накіраваную на выведку раёна ваеннага аэрапорта ў Бяла-Падляску, збіраў інфармацыю пра дзеянні ваеннай авіяцыі на гэтым аэрапорце, а таксама звесткі пра чыгуначную інфраструктуру і перамяшчэнне ваеннай тэхнікі.
Ён таксама сярод іншага сабраў інфармацыю пра аб'екты і транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў распараджэнні Агенцтва ўнутранай бяспекі, размешчаныя і выкарыстоўваюцца ў Бяла-Падлясцы, гаворыцца ў публікацыі.