11 студзеня 2025, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік пракрамлёўскіх моладзевых рухаў заявіў пра крах кіравання Пуціна

6
Заснавальнік пракрамлёўскіх моладзевых рухаў заявіў пра крах кіравання Пуціна
ВАСІЛЬ ЯКЕМЕНКА

Кіраўнік Крамля не разумее, што робіць на пасадзе.

Былы кіраўнік Федэральнага агенцтва ў справах моладзі («Расмоладзь») і заснавальнік пракрамлёўскіх моладзевых рухаў «Ідучыя разам» і «Нашы» Васіль Якеменка ў інтэрв'ю блогеру Станіславу Ражанькову выказаў меркаванне, што Уладзімір Пуцін не разумее, што і як ён робіць на пасадзе, піша The Moscow Times.

«Ён не разумее, што адбываецца. Ён шчыра не разумее, што адбываецца. Ён мужык такі катэгарычны, ён хоча нешта зрабіць, ён нават не разумее, дзе і што не так ён робіць. А калі насупраць яго садзяцца вось гэтыя ўсе хлопцы, якія ў космасе жывуць, пачынаюць яму даваць парады, адна дурнейшая за другую. І вось ён такі сядзіць і пытаецца ў сябе: “Дык я 30 гадоў ва ўладзе. Што я зрабіў, што я магу яшчэ зрабіць? За што ні пацягнеш – нічога не выходзіць”», – заявіў Якеменка.

На ягоную думку, сітуацыя, якая склалася, абумоўленая сістэмнымі праблемамі, сярод якіх некампетэнтнасць або карумпаванасць чыноўнікаў. «І вось ты сядзіш наверсе, у цябе поўная ілюзія, што ты можаш нешта зрабіць. І высвятляецца, што ўсё, што можаш зрабіць, ну, дарогу пабудаваць і наляпаць гэтых бетонных блокаў. <…> Так, гэта ўсё, што ён [Пуцін] зрабіў, гэта кашмар. Але кашмар не ў гэтым, а ў тым, што ён і не мог больш нічога зрабіць. Чалавек толькі сам можа з сабой нешта зрабіць. І я думаю, што да яго гэта цяпер даходзіць павольна, а што ён зробіць? 30 гадоў ужо», – дадаў Якеменка.

Таксама Васіль Якеменка заявіў, што галоўным дасягненнем ягонай уласнай працы ва ўладзе сталі грошы і нерухомасць. На пытанне, ці ўважае ён свае дзеянні на дзяржаўнай службе за бязглуздзіцу, экс-чыноўнік адказаў: «Ну як гэта бязглуздзіцай? Я зарабіў шмат грошай. Вы са мной цяпер размаўляеце шмат у чым таму, што ў мяне была за плячыма гэтая гісторыя. Я збудаваў сабе дом, і не адзін. Гэта было цалкам асэнсаванае мерапрыемства».

Акрамя таго, ён зазначыў, што праца на высокіх пасадах дала яму каштоўны досвед і разуменне прыроды ўлады. «Калі б у мяне не было такога глыбокага досведу, мне б магло здавацца, што недзе ў нейкіх эшалонах ёсць нейкія людзі, яны зусім іншыя. Не, я магу сцвярджаць, што ніякіх эшалонаў, ніякіх там асаблівых людзей, усе абсалютна аднолькавыя», – растлумачыў Якеменка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках