Беспілотнікі атакавалі порт Новарасійска
2- 11.01.2025, 8:57
- 11,496
Зафіксавана не менш за сем прылётаў.
У ноч на суботу, 11 студзеня, у Новарасійску (Краснадарскі край РФ) раздаваліся выбухі. Горад атакавалі дроны, па якіх спрабавала працаваць расейская СПА, паведамляе «Обозреватель».
Папярэдне, гэтая праца была не вельмі паспяховай, бо ў сецмве паведамлялі па меншай меры аб сямі прылётах у порт Новарасійска. Расейцы публікавалі кадры «хлопка» ў горадзе.
Пасля выбухаў у порце ў неба паднімаўся дым, было відаць зарыва ад пажару.
У суседняй Анапе ў сувязі з атакай дронаў некалькі разоў уключалі сірэну.