11 студзеня 2025, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў вяртаюць падатак за перасячэнне мяжы

12
Для беларусаў вяртаюць падатак за перасячэнне мяжы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У дзвюх абласцях.

У Берасцейскай і Віцебскай абласцях зноў пачнуць спаганяць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску ў памеры адной базавай адзінкі. Адпаведныя пастановы прыняты абласнымі «саветам дэпутатаў» ад 26 снежня 2024 года № 62 і ад 30 снежня 2024 года № 69 адпаведна. Яны апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Збор пачнуць браць з 1 лютага 2025 года.

Нагадаем, указаны збор спаганяўся да 1 студзеня 2025 года трыма абласцямі - Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Берасцейская і Гарадзенская вобласць часова спынілі дзеянне мясцовага збору за перасячэнне мяжы з 1 да 31 студзеня 2025 года.

Пра які збор ідзе гаворка?

Нагадаем, мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ўвялі ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў трох абласцях - Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Яго трэба плаціць пры выездзе ў краіны ЕЗ, а ў Расею - не. Суму збору ўстанаўліваюць абласныя Саветы дэпутатаў, яна складае адну базавую адзінку (на сёння гэта 42 рублі).

Цяпер гэты падатак не пастаянны, мясцовыя ўлады павінны прымаць пастанову, працягваць яго дзеянне ці не.

Чыноўнікі дазволілі абласным «саветам дэпутатаў» з 2025 года зацвярджаць такі збор на сталай аснове.

У Дзяржаўным памежным камітэце раней заяўлялі, што гэты збор «накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». І хаця яе пік даўно прайшоў, гэты збор усё роўна працягвае дзейнічаць. Пры гэтым асаблівасць гэтага збору ў тым, што ён мясцовы, гэта значыць ідзе ў бюджэт канкрэтнай вобласці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках