У Энгельсе чацвёрты дзень не могуць патушыць пажар на нафтабазе пасля атакі дронаў
8- 11.01.2025, 11:20
- 4,988
Працэс выгарання паліва працягваецца.
У расейскім Энгельсе чацвёрты дзень гарыць нафтабаза. Яна была атакаваная ўкраінскімі абаронцамі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Саратаўскай вобласці Рамана Бусаргіна ў Telegram.
Расейскі чыноўнік паказвае, што гарыць «прамысловае прадпрыемства», а не нафтабаза на вайсковым аэрадроме «Энгельс-2».
З яго слоў, плошча пажару нібыта зменшылася на 80% і стала менш дыму.
«Працэс выгарання паліва працягваецца, спецыялісты ўжываюць усе неабходныя захады. Эксперты Расспажыўнагляду на сталай аснове працягваюць маніторынг стану паветра», - напісаў ён.