«Нібыта знізу ўдар»: расейцаў напалохала серыя землятрусаў у Сочы
4- 11.01.2025, 11:45
- 3,468
Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад Чырвонай Паляны.
Раніцай 11 студзеня расейскае Сочы трэсла. Мясцовых жыхароў разбудзілі падземныя штуршкі. На курорце адбыўся землятрус.
У Федэральным даследчым цэнтры «Адзіная геафізічная служба РАН» распавялі, што землятрус адбыўся ў Сочы на глыбіні 5 кіламетраў а 4:47 паводле кіеўскага часу. Магнітуда землятрусу складала 3,5, паведамляе «24 Канал».
Сейсмолагі распавялі, што ў эпіцэнтры было 2 - 3 балы. У Сочы адчувалі 2 балы. Крыніца землятрусу была за 10 кіламетраў на паўночны ўсход ад Сочы, 2,3 кіламетра на захад ад Чырвонай Паляны і прыкладна за 4 кіламетры ад Туапсэ.
На падземныя штуршкі скардзіліся мясцовыя жыхары ў сацсетках. Яны расказвалі, што іх дамы сур'ёзна трэсла.
«Я прачнулася адразу. З адчуванняў не хвалепадобна расхістаў будынак, а быццам знізу адзін удар», – падзялілася ўражаннем адна з жыхарак горада-курорта. «На Вінаграднай ляжу ў ложку, спачатку быў гул, потым крыху гайданула», - распавёў жыхар Сочы.