11 студзеня 2025, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агучана галоўная мэта Пуціна на перамовах з Трампам што да Украіны

12
Агучана галоўная мэта Пуціна на перамовах з Трампам што да Украіны

Чаго будзе дабівацца Крэмль?

Галоўная мэта расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў кожных будучых перамовах аб заканчэнні вайны - дасягнуць новых пагадненняў аб бяспецы, якія зробяць немагчымым уступленне Украіны ў NATO.

Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на высокапастаўленага крамлёўскага чыноўніка і яшчэ аднаго чалавека, які абмяркоўваў гэтае пытанне з Пуціным.

Паўночнаатлантычны Альянс пад камандаваннем ЗША таксама мусіць адмовіцца ад некаторых аперацый на сваіх усходніх межах.

«Ён хоча змяніць правілы міжнароднага парадку, каб не было ніякіх пагрозаў для Расеі. Ён вельмі занепакоены тым, як будзе выглядаць свет пасля вайны. Трамп у кожным выпадку хоча адкаціць NATO назад. Свет мяняецца, можа адбыцца што заўгодна», - адзначыў суразмоўца выдання.

FT піша, што еўрапейскія лідары і чыноўнікі пераконваюць новаабранага прэзідэнта ЗША і яго каманду ў тым, што працяг ваеннай дапамогі ЗША неабходны для таго, каб узмацніць пазіцыю Кіева на мірных перамовах і дапамагчы пасадзіць Маскву за стол перамоў.

Заходнія чыноўнікі, прынамсі, генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, спрабавалі падкрэсліць важнасць таго, каб Трамп забяспечыў «мір праз сілу» ва Украіне і не дапусціў паразы Кіева, якая б «падбадзёрыла Пуціна і яго хаўруснікаў у Кітаі, Іране і Паўночнай Карэі», дадае выданне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках