УСУ ўзялі ў палон двух салдат КНДР: Зяленскі паказаў фота
13- 11.01.2025, 15:13
- 19,060
Зрабіць гэта было няпроста.
Украінскія байцы ўзялі ў палон двух ваенных КНДР у Курскай вобласці. Зрабіць гэта было няпроста.
Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
«Нашы ваяры ўзялі ў палон на Куршчыне вайскоўцаў з Паўночнай Карэі. Гэта двое жаўнераў, якія хоць і былі параненыя, але выжылі, былі дастаўленыя ў Кіеў, размаўляюць са следчымі СБУ», - распавёў ён.
Як адзначыў прэзідэнт Украіны, гэтая задача была няпростай, бо звычайна расейцы і іншыя вайскоўцы з Паўночнай Карэі дабіваюць сваіх параненых і робяць усё, каб не захавалася довадаў удзелу КНДР у вайне супраць Украіны.
«Дзякуючы нашым воінам тактычнай групы №84 Сіл спецыяльных аперацый УСУ і нашым воінам-дэсантнікам, якія захапілі ў палон гэтых двух чалавек. Як і ўсім палонным, гэтым двум салдатам з Паўночнай Карэі надаецца неабходная медыцынская дапамога», - канстатаваў Зяленскі.