БелАЭС не працуе больш за месяц
13- 11.01.2025, 16:55
- 7,892
Міністр энэргетыкі адмаўляецца ад каментароў.
З 4 снежня мінулага года Беларуская атамная электрастанцыя не выпрацоўвае электрычнасць. Як стала вядома «Зеркалу» ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, на днях адбылася няўдалая спроба запуску аднаго з энэргаблокаў. Журналісты, як звычайныя грамадзяне, патэлефанавалі на жывую лінію міністра энэргетыкі і спыталі, што адбываецца на АЭС.
Са слоў крыніцы журналістаў, супрацоўнікі БелАЭС паспрабавалі падключыць да сеткі адзін з энэргаблокаў 6 студзеня.
- Усё дрэнна, спроба завяршылася няўдачай, - сцвярджае крыніца. - Не магу дакладна сказаць, які блок не ўдалося вярнуць да працы, але станцыя па-ранейшаму прастойвае і не выпрацоўвае электрычнасць. Супрацоўнікі напружаны, спяшаюцца хутчэй усё выправіць, але пакуль не атрымліваецца.
Журналісты пад выглядам звычайных грамадзянін Беларусі патэлефанавалі на жывую лінію з міністрам энэргетыкі Аляксеем Кушнярэнкам, каб даведацца, як ідуць справы з рамонтам энэргаблокаў і запускам БелАЭС.
- Прабачце, дзейнасць станцыі я каментаваць вам не буду, - заявіў міністр. - Якое пытанне ў вас?
- Ці ўсё ў парадку з БелАЭС?
- Без каментароў, - адказаў Аляксей Кушнарэнка і паклаў слухаўку.
На афіцыйным сайце Беларускай АЭС на 11 студзеня 2025 года па-ранейшаму паведамляецца, што першы энэргаблок знаходзіцца на планава-папераджальным рамонце. Інфармацыя аб стане другога адсутнічае.
Пры штатнай рабоце двух энэргаблокаў БелАЭС забяспечвае блізу 40 працэнтаў патрэбнасці краіны ў электраэнэргіі.