15 студзеня 2025, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прынёс у банк 49 тысяч даляраў і даведаўся шмат новага пра свайго сына

33
Беларус прынёс у банк 49 тысяч даляраў і даведаўся шмат новага пра свайго сына

Дэтэктыўная гісторыя адбылася ў Асіповічах.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 25-гадовага беларуса, які скраў у свайго бацькі 6700 даляраў. Падрабязнасці злачынства расказалі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.

У Асіповічах мясцовы жыхар прынёс у банк буйную суму грошай, каб пакласці на рахунак. Ён перадаў касіру 500 банкнот на суму больш за 49 тысяч даляраў. Пры праверцы касір выявіла ў 67 купюрах наміналам па 100 даляраў прыкметы падробкі і выклікала міліцыю.

Кліент банка растлумачыў, што раней захоўваў свой ашчадак на валютным рахунку, потым зняў і трымаў дома, а праз некалькі месяцаў зноў прынёс тыя ж грошы ў банк. Падазроныя грашовыя білеты накіравалі на экспэртызу.

Высветлілася, што гэтыя даляры падробленыя - іх раздрукавалі на друкарцы. Следчыя ўстанавілі, што да гісторыі з валютай датычны 25-гадовы сын асіпоўца — ён выкраў у свайго бацькі 6700 даляраў, а каб схаваць прапажу, замест выкрадзеных сапраўдных купюр паклаў сувенірныя грошы.

Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да маладзёна распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 205 КК (Крадзеж, учынены ў буйным памеры).

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках