NYT: Бітва за Курскую вобласць стала падобная да штурму Бахмута і Аўдзееўкі
- 14.01.2025, 11:34
- 6,676
Украінскі камандзір раскрыў падрабязнасці.
Расейскае акупацыйнае войска працягвае рабіць спробы выбіць украінскія войскі з тэрыторыі Курскай вобласці. Захопнікі ўжываюць падчас наступаў вялікую колькасць жывой сілы і, як вынк, нясуць велізарныя страты.
Інтэнсіўнасць баёў на Куршчыне нагадвае некаторыя з самых жорсткіх бітваў на ўсходзе Украіны за апошнія тры гады, у тым ліку ў такіх гарадах, як Бахмут і Аўдзееўка. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The New York Times.
Баі ў Курскай вобласці набылі ўзровень значнасці для патэнцыйнай ролі гэтай тэрыторыі ў любых перамовах аб спыненні агню. Аналітыкі сцвярджаюць, што, сутыкнуўшыся з перспектывай новага прэзідэнта ЗША, які абяцаў хутка скончыць вайну, не растлумачваючы ўмоў, Украіна спадзяецца выкарыстоўваць расейскую тэрыторыю ў якасці разменнай манеты. У сваю чаргу Масква, абапіраючыся на падмацаванне з Паўночнай Карэі, спадзяецца вырваць гэтую тэрыторыю з-пад кантролю Украіны.
Камандзір украінскага пяхотнага ўзвода, які ваюе на Куршчыне, распавёў, што расейцы спрабуюць захапіць гэтую тэрыторыю любой цаной, і яны кідаюць на гэта ўсе сілы. Пры гэтым байцы УСУ прыкладаюць вялікія намаганні, каб яе ўтрымаць. Таксама вайсковец адзначыў, што падчас баявых дзеянні вораг нясе вялізныя страты.
Больш за тое, многія ўкраінскія вайскоўцы падкрэслілі, што наступ на паўночнакарэйскую пяхоту зрабіў баі ў Курскай вобласці значна больш разлютаванымі, чым раней.
“Сітуацыя значна пагоршылася, калі пачалі прыбываць паўночнакарэйцы. Яны масава ціснуць на нашы франты, знаходзяць слабыя месцы і прарываюць іх”, - распавёў украінскі баец.
Байцы УСУ адзначаюць, што нягледзячы на істотныя страты пяхоты і вялікую колькасць знішчанай расейскай тэхнікі, акупанты прасунуліся на некалькі кіламетраў у Курскай вобласці. Тым не менш украінскія ваяры працягваюць стрымліваць ворага. Аднак, калі першая хваля супраціўніка знішчаная, за ёй стаіць наступная, таму ва УСУ застаецца мала часу для таго, каб перанакіраваць артылерыю і іншыя рэсурсы для знішчэння ворага.
“Калі прыходзіць першая хваля, мы засяроджваемся на ёй, спраўляемся з ёй, а потым прыходзіць наступная. Няма часу перанакіроўваць артылерыю ці іншыя рэсурсы, паколькі наступная хваля рухаецца з іншай лініі нападу. Затым прыходзіць наступная хваля, і адна з іх паспявае дабрацца да патрэбнага адцінка і выканаць сваю задачу”, - распавядае ўкраінскі вайсковец.