«Ён занадта моцны для мяне»: сябар Кадырава спалохаўся бою з Вусікам
- 14.01.2025, 11:38
- 7,130
Расейскі чэмпіён прызнаў перавагу ўкраінца.
Абсалютны чэмпіён свету ў паўцяжкай вазе Артур Бэтэрбіеў (21-0, 20 ДА) выказаўся наконт уладальніка тытулаў WBC, WBO і WBA у суперцяжкай вазе Аляксандра Вусіка (23-0, 14 ДА).
Расейскі баксёр, які раней разглядаў магчымасць правесці паядынак з Вусікам, зараз адмовіўся ад гэтай ідэі.
«Бою з Вусікам не будзе. Ён занадта моцны для мяне, бо выступае ў хэвівэйце. Калі ён вернецца ў мой дывізіён, то я магу выйсці з ім у рынг. Але не ў суперцяжкай вазе. У крузервейце? Не. Занадта моцны, занадта добры.
Бэтэрбіеў ацаніў перамогу Вусіка над Тайсанам Ф'юры ў рэваншы.
«Ф'юры правёў добры бой. Мне крыху шкада, што цяпер у хэвівэйце няма вялікіх імёнаў. Маю на ўвазе рэальна знакамітых байцоў. Напрыклад такіх, якія былі ў часы Мухамеда Алі ці Майка Тайсана. Цяпер Вусік і Ф'юры - найлепшыя байцы ў гэтай вазе», - сказаў Бэтэрбіеў.
‼️“He’s to strong for me! He’s a heavyweight, he’s to strong!”- Artur Beterbiev
— Fight Hub TV (@FightHubTV) January 13, 2025
Artur Beterbiev on the possibility of facing Oleksandr Usyk.
WATCH: https://t.co/pAeUkB9qwv pic.twitter.com/j7zBPzzrLO
Вусік і Бэтэрбіеў тройчы сустракаліся на аматарскім узроўні. Аляксандр атрымаў дзве перамогі і пацярпеў адну паразу.