«Нехта» ў Віцебску: жыве на гарышчы, пыхкае і бегае натоўпам
13- 14.01.2025, 23:29
- 22,420
Відавочцы запісалі відэа.
Цёмныя справы робяцца ў Віцебску. Чытач «Онлайнера» даслаў відэа, на якім можна разглядзець, як сярод шматкватэрных дамоў «нешта спрытна лазіць па дрэвах», заскоквае на навакольныя дамы і, са слоў відавочцы, «мае вельмі хрыплае дыханне». Ёсць ідэі, што гэта і навошта?
Ноч, вуліца, ліхтар, нехта хрыпіць. Іх шасцёра ці болей. Беларус дастае тэлефон.
— Пры мне пералезлі з дрэва на дрэва больш за шэсць штук, — паведамляе чытач. - Адно па галінцы залезла на дах 3-павярховага жылога дома, паглядзела на мяне і пабегла далей па даху. Ёсць меркаванне, што жыве на гарышчы ці ў вентыляцыі.
- Гэта каменная куніца, - апазнаў звера заолаг Сяргей Шокала.
Гэты від куніцы (іншая назва - беладушка) з'яўляецца самым распаўсюджаным у Еўропе. Людзей баіцца не надта, жыць можа і ў лесе, і ў кустах, і, як бачым, у Віцебску. Актыўная ў асноўным у цёмны час. Для дапытлівых - гэта вуліца Герцэна, 21. Можна схадзіць, пахрыпець хорам у прыцемках.
Судзячы з усяго, малапавярховы раён са старымі дамамі і гарышчамі спадабаўся драпежнікам: удосталь галубоў, ёсць адкіды чалавека, адчыненыя форткі для марадзёрства, зручныя прасторы для вываду патомства. Магчыма, такая кодла і гарэзуе на відэа: звычайна куніцы жывуць паасобку.