Да +4°С чакаецца ў Беларусі 15 студзеня
- 14.01.2025, 19:28
- 1,156
У сераду будзе пахмурнае надвор'е.
Заўтра, 15 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, праінфармавалі ў Белгідрамеце.
У сераду будзе пахмурнае надвор'е. У начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі Беларусь пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Яны таксама чакаюцца ў дзённы час месцамі, а на поўдні ў многіх раёнах. Удзень на асобных адцінках чакаецца туман.
Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 метраў за секунду, уначы парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць -4…+1 градус, у дзённы час будзе ад -1 градуса да +4 градусаў.