Шаранговіч выперадзіў Сяргея Касціцына ў колькасці балаў у рэгулярных матчах НХЛ
3- 14.01.2025, 20:17
- 1,178
Беларускі хакеіст набраў ужо 178 (91+87) балаў.
Беларускі нападнік "Калгары Флэймс" Ягор Шаранговіч набраў два (1+1) балы выніковасці ў матчы з "Чыкага Блэкхокс" (5:2).
Дзякуючы гэтай гульні форвард набраў 178 (91+87) балаў і выйшаў на цвёрдае 4-е месца ў колькасці набраных балаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ: раней на 4-м радку размяшчаўся Сяргей Касціцын са 176 (67+109) баламі.
Першым сярод беларусаў у набраных балах застаецца Міхаіл Грабоўскі (296). Другім стаў Андрэй Касціцын (222), а на 3-м радку размясціўся Руслан Салей (204).
Нагадаем, у гэтым сезоне на рахунку Шаранговіча 35 гульняў, у якіх ён набраў 13 (7+6) балаў выніковасці пры паказчыку карыснасці "-7".