Песня «Люстэрка» выйшла ў фінал польскага адбору на «Еўравізіі»
1- 14.01.2025, 20:30
- 4,216
Вы яе дакладна зразумееце - выканаўцы з Падляшша.
Sw@da & Niczos з песняй Lusterka, выкананай па-падляшску, выйшла ў фінал польскага адбору на "Еўравізію", паведамілі выканаўцы ў Instagram.
“Конкурсы добрыя тым, што дазваляюць нам пашыраць каманду Podlasie Bounce Crew і знаёміць новых людзей з традыцыйнымі танцамі і музыкай фавэл з усяго свету, але найперш мы хочам працягваць рабіць тое, што робім. Па-свойму. Дзякуй, што былі з намі ў гэтым вандраванні. Дзякуючы вам упершыню ў гісторыі падляшская мова (pudlaśka mova. — Заўв. рэд.) прагучыць у фінале польскай “Еўравізіі”, — адзначылі аўтары песні ў Instagram.
У песні Lusterka спяваецца аб перажываннях жанчыны, на якую «ўсе людзі ў вёсцы падняліся», у пачатку і ў канцы паўтараюцца такія словы:
Vse lude v selie pudnialisie,
Sełom sudiat mene.
Razorvałoś, razsypałoś ѕerce,
Stała bolna mnie.
Мінулы год прынёс падляшскаму музычнаму праекту Sw@da & Niczos у стылі Podlasie bounce канцэрты з удзелам тысяч гледачоў, новы альбом, а таксама рост папулярнасці не толькі ў Польшчы, але і ў Бразіліі. Першы выступ года быў перад "тысячай беларусаў", адзначае "Люстэрка".