15 студзеня 2025, Серада, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падляшская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўравізіі

6
Падляшская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўравізіі

Артысты выканаюць песню «Люстэрка».

Упершыню ў польскім фінале Еўравізіі прагучыць падляшская мова. У фінальны этап нацыянальнага адбору выйшаў дуэт Niczos і SW@da. Артысты выканаюць песню «Lusterka», паведамляем «Еўрарадыё».

Niczos і SW@da – гэта Ніка Юрчук і Віктар Шчыгель. Ніка родам з Бельска Падляскага, Віктар - з Беластока, але мае калумбійскія карані. Іх музыка заснавана на ўнікальнай культуры Падляшша і спалучае традыцыйныя спевы з клубнымі аранжыроўкамі і рэпам.

«Конкурсы - гэта файна, бо яны дапамагаюць пашыраць кола ўдзельнікаў Podlasie Bounce Crew, далучаючы новых людзей да танцаў продкаў і музыкі фавэл з усяго свету. Але найперш мы хочам працягваць рабіць тое, што робім. Па-свойму. Дзякуючы вам падляшская мова ўпершыню прагучыць у польскім фінале Еўравізіі!» - пракаментавалі ў Інстаграме музыкі свой выхад у фінал нацыянальнага адбору на Еўравізія.

Польскі фінал адбору Еўравізіі адбудзецца 14 лютага на канале TVP2. Пераможцу абяруць сярод дзесяці калектываў і выканаўцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках