На аўкцыёне чарговым разам спрабавалі прадаць дом і пляц сям'і Цапкалы
8- 15.01.2025, 10:43
- 6,094
Паўторныя таргі прайшлі ўчора.
У аўторак, 15 студзеня, быў прызначаны паўторны аўкцыён для продажу дома сям'і Цапкалы. Жыллё знаходзіцца ў мікрараёне Сляпянка ў Менску. «Зеркало» заўважыла, што таргі не адбыліся.
Аўкцыён продажу арыштаванай нерухомасці сям'і Цапкалы павінен быў адбыцца ў аўторак, 15 студзеня. У лот уваходзіць двухпавярховы будынак №7 плошчай амаль 420 “квадратаў” на вуліцы Цяплічнай у Менску (унутры ёсць некаторая мэбля і прадметы інтэр'еру), а таксама зямельны надзел з будынкамі, ён займае 0,1411 га. У доме зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей. Аднак, таргі не адбыліся - не было ахвочых купіць гэты аб'ект.
Адзначым, што гэта другая спроба прадаць нерухомасць Цапкалы. Мінулым разам гэты аб'ект хацелі прадаць 20 лістапада 2024 года, аўкцыён павінен быў пачацца з 2 104 000 рублёў. Да другіх таргоў стартавы кошт знізілі да 1 683 200 рублёў.
Раней Вераніка Цапкала папярэдзіла патэнцыйных пакупнікоў аб адказнасці.
"Вы і ваша сям'я павінны дакладна разумець, што пасля вяртання ў Беларусь мы прыйдзем да вас, з простымі беларусамі, прэсай, усімі тымі, хто не падтрымлівае скупшчыкаў крадзенага і вы абавязаны будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання", - заявіла яна.