Сетка крам Maximа абвясціла зніжкі да 70%
2- 15.01.2025, 14:32
- 2,110
На вока беларусам, якія жывуць у Літве.
На мінулым тыдні па ўсёй Літве стартаваў вялікі распродаж у крамах сеткі Maxima. Распродаж будзе доўжыцца да 27 студзеня. Пакупнікі змогуць купіць са зніжкамі прамысловыя тавары і бакалею, зніжкі будуць да 70%, піша Delfi.
«Для аматараў зэканоміць і купіць нешта са зніжкай, студзень - адзін з найлепшых месяцаў. Як ва ўсім свеце, так і ў Літве студзень лічыцца самым спакойным месяцам, таму ў гэты перыяд праводзяць шмат распродажаў. У крамах Maximа распродаж працягнецца да 27 студзеня, на асобныя тавары чакаюць зніжкі да 70%», - сказала прадстаўніца сеткі Maximа Індры Тракімайте-Шашкувене.
Са зніжкай у студзені прадаюць касметыку, сродкі гігіены, тавары хатняга ўжытку, посуд, свечкі і дэкарацыі, адзенне, шкарпэткі і канцтавары.
«Акрамя таго, падчас распродажу пакупнікі могуць скарыстацца выдатнай магчымасцю і купіць са зніжкай бакалейныя тавары - ад кансерваў і спецый, да прысмакаў і ліманаду», - паведаміла Тракімайте-Шашкувене.
"Падчас "Вялікага распродажу" са зніжкай прадаюць не ўсё, а толькі выбарачныя тавары, адзначаныя спецыяльнымі чырвонымі этыкеткамі", – падкрэсліла прадстаўніца сеткі Maxima.