Французскі спецназ рыхтуецца адбіваць атаку на Украіну з Беларусі
11- 15.01.2025, 16:44
- 9,756
Парыж правёў сакрэтныя вучэнні.
Французскія спецназаўцы ў канцы 2024 года правялі звышсакрэтныя вучэнні. Яны рыхтаваліся адбіваць напад з Беларусі на Кіеў на выпадак размяшчэння кантынгенту ва Украіне.
Пра гэта паведамляе French Aid to Ukraine.
Вучэнні праводзіліся яшчэ да размовы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з брытанскім прэм'ерам Кірам Стармерам аб магчымасці прысутнасці еўрапейскіх войскаў ва Украіне.
У апошнія месяцы 2024 года французскае войска правяла шматтыднёвы аператыўны падрыхтоўчы манеўр на французскім палігоне, інфармацыя аб якім захоўваецца ў строгай таямніцы.
Intelligence Online паведамляе, што вучэнні атрымалі назву «Персей». Яны грунтаваліся на аналізе досведу ўкраінскіх манеўраў, якія дазволілі стрымаць расейскае ўварванне ў лютым 2022 года. Больш за 3000 французскіх вайскоўцаў адпрацоўвалі навыкі на тэрыторыі, падобнай на адрэзак ракі Дняпро на поўнач ад Кіева.