Здрадніца Украіны накінулася на Салаўёва
5- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 15.01.2025, 17:03
- 13,296
Абвінавачвае ў крадзяжы грошай.
Перабежчыца з Украіны Таццяна Манцян абвінаваціла прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ў крадзяжы грошай, якія ён збірае нібыта для патрэб расейскага войска.
З яе слоў Салаўёў скраў ужо сотні мільёнаў рублёў, за якія не падаў ніякіх справаздач.
Чарговае пацвярджэнне таго, што прапагандысты маюць асабістую матэрыяльную зацікаўленасць у тым, каб вайна працягвалася як мага даўжэй. А колькі людзей загіне і колькі гарадоў будзе зруйнавана - ім наогул пляваць.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»