Reuters: Трамп канчаткова адмовіўся ад абяцання пра «24 гадзіны»
30- 15.01.2025, 17:21
- 5,376
Урэгуляванне вайны РФ супраць Украіны зойме месяцы.
Дарадцы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнаюць, што на ўрэгуляванне вайны ва Украіне спатрэбяцца месяцы ці нават больш часу, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Гэтыя тэрміны значна адрозніваюцца ад перадвыбарных абяцанняў Трампа аб тым, што ён скончыць вайну Расеі супраць Украіны за 24 гадзіны.
Двое неназваных паплечнікаў Трампа сказалі, што абяцанні скончыць вайну за дзень былі «спалучэннем перадвыбарных шумных заяў з недастатковым разуменнем развязання канфлікту і часу, неабходнага для фармавання новай адміністрацыі».
Reuters дадае, што прызнанне немагчымасці скончыць вайну за 24 гадзіны стала «вострай праверкай на рэальнасць найбуйнейшага замежнапалітычнага абяцання Трампа - падпісаць мірнае пагадненне ў першы ж дзень у Белым доме».
Агенцтва таксама паказвае, што цяперашняя пазіцыя неназваных дарадцаў Трампа карэлюе з нядаўнімі заявамі Кіта Келага.