Туск: Расея планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы
5- 15.01.2025, 17:37
- 5,260
Тэракты рыхтаваліся і на бартах авіякампаній па ўсім свеце.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Расея планавала дыверсіі на самалётах.
Польскі прэм'ер падкрэсліў, наколькі важныя супольныя дзеянні для бяспекі не толькі Украіны ці Польшчы, але і ўсяго рэгіёна, піша WP.
Туск прызнаў, што нядаўна вёў перамовы, прынамсі, наконт бяспекі Балтыйскага мора.
«Гаворка ідзе пра супольныя дзеянні супраць расейскай агентуры і расейскіх дыверсій.
Я не буду зараз удавацца ў падрабязнасці, але Расея планавала акты паветранага тэрору не толькі супраць Польшчы, але і супраць авіякампаній па ўсім свеце», - заявіў польскі прэм'ер.
Паводле інфармацыі The New York Times, Джо Байдэн і амерыканская выведка папярэджвалі Уладзіміра Пуціна аб наступствах запланаваных расейцамі дыверсій з выкарыстаннем выбухоўкі ў самалётах на трансатлантычных маршрутах.