Беларускі футбаліст Сяргей Кісляк скончыў кар'еру
1- 15.01.2025, 18:06
- 1,140
Цяпер ён будзе працаваць у штабе Берасцейскага «Дынама».
Скончыў кар'еру беларускі футбаліст Сяргей Кісляк. Ён папоўніў трэнерскі штаб берасцейскага «Дынама».
Кісляку 37 гадоў. За сваю кар'еру паўабаронца выступаў у Беларусі за менскае і берасцейскае «Дынама», гуляў у Расеі, Турцыі і Казахстане. У мінулым сезоне футбаліст згуляў за берасцейскае «Дынама» 14 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў два галы і зрабіў дзве дзейсныя перадачы.
Сяргей Кісляк згуляў 74 матчы за нацыянальную каманду Беларусі, забіў 9 галоў. Менавіта Кісляк у верасні 2010-га ў матчы адбору чэмпіянату Еўропы забіў гол у браму нацыянальнай каманды Францыі ў Парыжы, які прынёс беларусам сенсацыйную перамогу.