СМІ паказалі шматмільённую калекцыю шыкоўных аўтамабіляў сям'і Асада
12- 15.01.2025, 18:44
- 8,548
Сірыйскі дыктатар меў шмат рэдкіх аўто.
Здымачная група турэцкага агенцтва «Анадолу» захавала некалькі раскошных аўтамабіляў, якія належалі зрынутаму дыктатару Сірыі Башару Асаду, яго брату Махеру Асаду і іншым сямейнікам. Транспартныя сродкі знятыя на камеру ў гаражы палаца ў сталіцы Сірыі Дамаску.
У гаражы, які нагадвае выставачную залу, знаходзяцца рэдкія аўтамабілі абмежаванага выпуску, у тым ліку класічныя, спартовыя аўтамабілі і электрамабілі.
Ferrari F50, адзін з аўтамабіляў, знойдзеных у гаражы сям'і Асада, карыстаецца вялікай папулярнасцю ў буйных бізнэсоўцаў і калекцыянераў праз абмежаваную вытворчасць і каштоўнасць брэнда.
Кошт F50 складае прыкладна 3 мільёны даляраў. Гэты аўтамабіль з’яўляецца адной з самых дарагіх мадэляў Ferrari. Яшчэ адзін Ferrari ў гаражы сямейства Асадаў - F12 Berlinetta, коштам блізу 2 мільёнаў даляраў.
Сярод раскошных аўто ў гаражы Асада ёсць Lamborghini Murcielago - спартовы аўтамабіль абмежаванай серыі. Ён таксама запатрабаваны калекцыянерамі і аўтааматарамі. Кошт аўтамабіля можа дасягаць 1 мільёна даляраў.
Таксама ў калекцыі ёсць Aston Martin, кошты якога ў залежнасці ад мадэлі і характарыстык дасягаюць 1,5 мільёна даляраў.
У гаражы ёсць некалькі аўтамабіляў маркі Bentley. Кошт аўто гэтага брэнда пачынаецца ад 320 тысяч даляраў.
Сярод аўтамабіляў ёсць пазадарожнік Mercedes AMG G 63 коштам 186 тысяч даляраў.
Акрамя таго, у гаражы ёсць электрычны Cadillac Escalade новага пакалення. Кошт гэтага электракара дасягае 170 тысяч даляраў.
Я толькі не хачу, каб Саша ведала, што я працую перакладчыцай. Яе Бойка занадта балтлівы, між намі, то я проста баюся. Мне ж жыць у Беларусі