Беларуская АЭС па-ранейшаму не працуе
16- 15.01.2025, 21:01
- 3,526
Гэта пацвердзіў гендырэктар «Белэнэрга».
Беларуская АЭС па-ранейшаму не працуе. Гэта пацвердзіў у сераду гендырэктар «Белэнэрга» Андрэй Панчанка. Паводле ягоных словаў, першы энэргаблок усё яшчэ на «планава-папераджальным рамонце», а на другім прадаўжаецца «дыягностыка датчыкаў».
«З улікам таго, што такіх датчыкаў на блоку вялікая колькасць, іх рэвізія займае пэўны час», – цытуе словы Панчанкі прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
Мінэнэргетыкі прызнала, што другі энэргаблок БелАЭС не працуе, амаль месяц таму. Яго «часова адключылі ад сеткі» пасля «спрацоўвання аднаго з датчыкаў». З таго часу прадаўжаецца іх «дыягностыка». Сцвярджалася, што гэтыя дзеянні «не ўплываюць на бяспеку працы станцыі і яе абсталявання».
Пра тое, што другі энэргаблок адключаны праз парушэнне герметычнасці першага контуру, раней стала вядома з неафіцыйных крыніцаў. І адбылося гэта яшчэ ў ноч на 4 снежня 2024-га.
Першы энэргаблок Беларускай АЭС на «планавым рамонце» з пачатку снежня. Другі энэргаблок быў на рамонце летам-восенню, у сярэдзіне кастрычніка яго ўключылі ў сетку. Але нешта пайшло не так.