16 студзеня 2025, Чацвер, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн пастанавіў абараніць антырасейскія санкцыі ад іх магчымага скасавання Трампам

7
Байдэн пастанавіў абараніць антырасейскія санкцыі ад іх магчымага скасавання Трампам

Падрабязнасці.

Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна за некалькі дзён да складання паўнамоцтваў выкарыстала закон 2017 г., каб не даць сваім зменнікам магчымасці прыслабіць асноўныя санкцыйныя захады супраць Расеі. Паводле новых правілаў Кангрэс можа заблакаваць скасаванне абмежаванняў, а ўжыванне другасных санкцый стане абавязковым.

Згодна з захадамі, якія Міністэрства фінансаў ЗША абвесціла ў сераду, блізу 100 найважнейшых фінансавых, энэргетычных і абаронных кампаній Расеі, ад аднаго з найбуйнейшых вытворцаў зброі «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» да Маскоўскай біржы, будуць унесеныя ў новы спіс. Калі выканаўчая ўлада захоча выключыць з яго кагосьці з фігурантаў, такую пастанову цягам 30 дзён павінен будзе разгледзець Кангрэс. Калі ён яе не ўхваліць, дэлістынг будзе заблакаваны, адзначае Financial Times.

Такія паўнамоцтвы заканадаўцаў вызначаюцца законам «Аб супрацьдзеянні спаборнікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA), які быў прыняты ў 2017 г. пасля ўмяшання Расеі ў амерыканскія выбары. Адміністрацыя Байдэна выкарыстоўвала яго ў якасці заканадаўчай базы для новага санкцыйнага спісу. Такім чынам у кангрэсмэнаў будзе магчымасць спыніць магчымыя спробы Дональда Трампа скасаваць вынікі намаганняў адміністрацыі Байдэна ў аслабленні ваенна-прамысловага патэнцыялу Расеі.

Акрамя таго, прывязка санкцый да CAATSA зменшыць свабоду дзеянняў новай адміністрацыі ў пытанні ўжывання існых захадаў. Цяпер увядзенне другасных санкцый супраць кампаній, якія свядома спрыяюць дзейнасці падсанкцыйных арганізацый, становіцца абавязковым.

«Сённяшнія дзеянні падрываюць здольнасць Крамля абысці нашы санкцыі і атрымаць доступ да тавараў, неабходных для стварэння зброі для вайны ва Украіне, – заявіў намеснік міністра фінансаў Уолі Адэема. – Пашырэнне абавязковых другасных санкцый скароціць доступ Расеі да прыбыткаў і тавараў». Так Вашынгтон «спрабуе паслаць сігнал... усім удзельнікам экасістэмы ў абыходзе» санкцый, каб яны не рызыкавалі мець справу з тымі, хто патрапіў у чорныя спісы, цытуе FT высокапастаўленага службоўца Мінфіна.

ЗША таксама ўвялі санкцыі супраць 15 арганізацый, якія стваралі «рэгіянальныя клірынгавыя платформы» ў Расеі і Кітаі для аблягчэння транспамежных плацяжоў за санкцыйныя тавары.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках