Жыхары Бабруйска катаюцца па ходніках на каньках
4- 15.01.2025, 21:17
- 3,264
Відэа.
Надвор'е ў апошні тыдзень даволі істэрычнае і непрадказальнае. Падтала, падмерзла – і так па коле. Такія перформансы надвор'я прывялі да таго, што ходнікі ў Бабруйску ператварыліся ў лёд, здольны прыняць таварыскі матч хакейных камандаў, піша «Анлайнер».
Уласна, гэта на практыцы і даказала простая сям'я Зінкавых з Бабруйска, калі надумала праверыць лёд эмпірычна. Начапілі канькі: хакейныя – на хлопцаў і фігурныя – на дзяўчатак. І, на здзіўленне, паехалі. Працэс можна назіраць на відэа – яно ўражвае. Нават шкада, што заўтра «каток», хутчэй за ўсё, зноў растане.