Будынак у Гародні трапіў у шорт-ліст міжнароднай архітэктурнай прэміі
13- 18.01.2025, 11:08
- 6,760

На конкурс праект прадставіў ягоны аўтар.
Гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Траецкая ў Гародні ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднай прэміі, прысвечанай дызайнерскім і архітэктурным ідэям TraMod Awards, паведамляе hrodna.life.
На конкурс праект прадставіў ягоны аўтар, архітэктар Віктар Варабей.
TraMod Awards арганізуе аднайменная акадэмія, якая вывучае ўзаемадзеянне традыцыі і сучаснасці ў архітэктуры і дызайне. Удзельнікамі конкурсу сталі архітэктары і дызайнеры з Індыі, Турцыі, Канады, Аўстраліі, Гішпаніі і Англіі.
Будынак у Гародні ўжо раней атрымліваў узнагароды на міжнародных архітэктурных конкурсах.
У чэрвені 2021 года праект атрымаў сярэбраны дыплом незалежнага архітэктурнага рэйтынгу «Залатая капітэль», дыплом ХХ рэспубліканскага конкурсу на найлепшы «праект» і «будаўніцтва», а таксама ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднай прэміі Eurasian Prize.
У 2024 годзе будынак быў узнагароджаны срэбрам на міжнароднай архітэктурнай прэміі IAD Awards 2024 Architecture & Design Community.



