Расея страціла яшчэ адзін гелікаптэр «Мі-28» у раёне Крыма
5- 2.01.2025, 8:49
- 18,264
Камандзір адправіў пілотаў на заданне ў дрэннае надвор'е.
Учора, 1 студзеня, хутчэй за ўсё, у раёне Крымскай паўвыспы позна ўвечары стала вядома, што варожае войска страціла яшчэ адзін гелікаптэр.
Z-паблікі пішуць аб тым, што нейкі камандзір Качыньскі ў дрэннае надвор'е адправіў на заданне пілотаў гелікаптэра "Мі-28", піша "Дыялог.UA".
У выніку з-за дрэннай бачнасці расейскае войска нанесла ўдар па сваім жа гелікаптэры. Колькасць загінулых пакуль невядомая.
У Z-пабліках скардзяцца, што з-за такіх вось камандзіраў войска Пуціна радзее на вачах.
Спачатку, 31 снежня, вораг недалічыўся адразу 16 вайскоўцаў, калі ў акваторыі Чорнага мора вораг надумаў атакаваць марскія дроны УСУ на старых «Мі-8».
Тады, зыходзячы з заяваў расейскіх ваенкараў, быў збіты не адзін, а адразу два гелікаптэры. На кожным з іх было па 8 варожых салдат. Выходзіць, што на працягу дня было знішчана тры гелікаптэры ВКС РФ, адзін з якіх патрапіў пад прыязны агонь.