6 студзеня 2025, панядзелак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: Вайна дронаў ва Украіне прывяла да новай нечаканай з'явы

1
Business Insider: Вайна дронаў ва Украіне прывяла да новай нечаканай з'явы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта могуць рабіць абодва бакі канфлікту.

Вайна ва Украіне з выкарыстаннем дронаў прыводзіць да таго, што ўкраінскія аператарыУ могуць атрымліваць сігналы ад дронаў УС РФ. Адзін з аператараў дронаў УСУ заявіў, што вялікая колькасць беспілотнікаў на адным адцінку фронту прыводзіць да перахопу карцінкі з варожага дрона. Вельмі часта такое надзвычайнае здарэнне толькі на руку, бо чакаеш, куды супраціўнік можа нанесці ўдар, інфармуе рэсурс Business Insider.

Пры гэтым зараз на лініі фронту ў небе так шмат дронаў, што жаўнерам часам складана вызначыць: ён свой ці варожы.

Пры гэтым аператары ўкраінскіх беспілотнікаў прызнаюцца, што пераключэнне на варожы дрон - з'ява частая.

З аднаго боку, такая сітуацыя дазваляе вызначыць месцазнаходжанне варожай пазіцыі ці ж даведацца аб планах ворага атакаваць той ці іншы аб'ект УСУ.

Ветэран ЗША, які паспеў паваяваць ва Украіне, прызнаўся, што калі дроны працуюць на адной частаце і знаходзяцца даволі блізка адзін ад аднаго, то сігналы могуць "перахапляцца".

Са слоў экспэрта, па беспілотніках Сэмюэля Бэндэта, звычайна такая з'ява не носіць масавы характар. Аднак калі пазнаць частату сігналу, то можна да яго падлучыцца мэтанакіравана. Гэта могуць рабіць абодва бакі канфлікту. Такая сітуацыя для дасведчаных аператараў дронаў дасць ежу да разважання: можна вызначыць тактыку супраціўніка, маршрут дрона, яго далёкасць палёту, а таксама хуткасць.

Экспэрт з Карнэльскага ўніверсітэта Грэгары Фалько заявіў, што магчымасць атрымаць сігнал ад іншага дрона не азначае, што вы можаце ім кіраваць: сігналы ад аператараў на дроны моцна абаронены.

Са слоў Фалько, пры жаданні можна абараніць усе сігналы, аднак характар баёў ва Украіне, дзе выкарыстоўваецца шмат дронаў, не прадугледжвае выдзялення часу для паляпшэння абароны таго ці іншага беспілотніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках