«Адзіны цвярозы кіроўца на ўсю краіну»
8- 2.01.2025, 15:39
- 11,910
У Менску паказалі «мару ўсіх кіроўцаў».
Калі напярэдадні Новага года крамы перапоўненыя ад пакупнікоў, то раніцай 1 студзеня ўсе сядзяць (ці ляжаць) па дамах. Таму доказ - пусты МКАД, які і захаваў беларускі кіроўца і па сумяшчальніцтве актыўны карыстальнік TikTok, піша «Тэлеграф».
На кароткім 15-секундным роліку, як выказаліся ў каментарах, - «мара ўсіх кіроўцаў», гэта значыць поўная адсутнасць аўто на трасе. І сапраўды: на кадрах бачна, як пад спакойную музыку Шапэна беларус едзе па Менскай колавай аўтадарозе, а насустрач яму — ніводнага аўтамабіля. Пры гэтым карыстальнікі не ўтрымаліся і спыталі: а куды, уласна, трымае шлях сам мужчына?
«Вязу выпечку ў краму ў Лагойску, працую. Людзям есці хочацца без выходных», — патлумачыў аўтар роліка і дадаў, што такая пустынная траса назіралася а 10:30 1 студзеня.
«Адзіны цвярозы кіроўца на ўсю краіну!» - пракаментавала відэа жыхарка Беларусі, на што мужчына адказаў: «Ну што вы, проста прыемны збег абставінаў».
@sasha135taxi ♬ Chopin Nocturne No. 2 Piano Mono - moshimo sound design