5 студзеня 2025, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына прыпыняе дамову з Беларуссю аб падвойным падаткаабкладанні

4
Нямеччына прыпыняе дамову з Беларуссю аб падвойным падаткаабкладанні

Пагадненне было падпісанае 30 верасня 2005 года.

Федэральны ўрад Нямеччыны праінфармаваў Беларусь аб прыпыненні з 1 студзеня 2025 года дзеяння пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання што да падаткаў на даходы і маёмасць. Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства фінансаў ФРГ.

Ведамства звярнула ўвагу на той факт, што 1 чэрвеня 2024 года Менск прыпыніў «дзеянне асобных раздзелаў» гэтага пагаднення.

«Рэспубліка Беларусь не выканала патрабаванне ўрада Нямеччыны аб аднаўленні дзеяння гэтых раздзелаў, - гаворыцца ў паведамленні. - Урад Нямеччыны разглядае гэта як істотнае парушэнне пагаднення ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб праве міжнародных дамоваў. Калі Рэспубліка Беларусь скасуе частковае прыпыненне дзеяння пагаднення, урад Нямеччыны разгледзіць магчымасць скасавання поўнага прыпынення пагаднення».

Згаданае пагадненне было падпісанае 30 верасня 2005 года і набыло моц 31 снежня 2006-га. Гэтым дакументам бакі замацавалі жаданне «садзейнічаць развіццю ўзаемных эканамічных сувязей шляхам ліквідацыі падатковых перашкод".

У Нямеччыне дзеянне пагаднення распаўсюджвалася, напрыклад, на падаходны падатак (Einkommensteuer), падатак з карпарацый (Korperschaftsteuer), падатак на капітал (Vermogensteuer) і прамысловы падатак (Gewerbesteuer), у Беларусі - на падатак на даходы і прыбытак, падаходны падатак з фізічных, падатак на нерухомасць і зямельны падатак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках