The Sun: Збеглы дыктатар Асад атручаны
34- 2.01.2025, 19:32
- 35,024
Яму надалі дапамогу дома.
Брытанскі таблоід The Sun сцвярджае, што на былога дыктатара Сірыі Башара Асада, які знайшоў прытулак у Расеі, быў учынены замах. 59-гадоваму збегламу дыктатару надалі дапамогу дома.
Як сцвярджаецца, 30 снежня Асад пачаў моцна кашляць і задыхацца. Згодна з публікацыяй, праверкі выявілі атручэнне. Ні афіцыйна, ні неафіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджаецца.
Раней паведамлялася, што жонка былога сірыйскага лідара Асма Асад, якая пакутуе на анкалагічнае захворванне, мае намер развесціся з мужам і пераехаць у Лондан, ураджэнкай якога яна з'яўляецца.
Афіцыйныя расейскія крыніцы гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Аднак пасля брытанскія СМІ паведамілі, што Асме было афіцыйна адмоўлена ва ўездзе ў Вялікую Брытанію ў сувязі з тым, што яе брытанскія дакументы пратэрмінаваныя.