23 студзеня 2025, Чацвер, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спіс неспрыяльных для сельскай гаспадаркі трапіла больш за палову раёнаў Беларусі

8
У спіс неспрыяльных для сельскай гаспадаркі трапіла больш за палову раёнаў Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Гомельскай вобласці такія амаль усе раёны.

Амаль усе раёны Гомельскай вобласці зноў прызнаныя неспрыяльнымі для сельскай гаспадаркі. Гэта вынікае з пастановы «ўраду», у якой вызначаныя раёны з неспрыяльнымі ўмовамі для вядзення сельскай гаспадаркі на 2025–2029 гады, піша «Люстэрка».

У спісе неспрыяльных 65 са 118 раёнаў Беларусі. У Гомельскай вобласці такія амаль усе раёны – за выключэннем Жлобінскага (20 з 21).

Спіс неспрыяльных для сельскай гаспадаркі рэгіёнаў абнаўляецца раз на пяць гадоў. У параўнанні з мінулай пастановай «ураду» для Гомельскай вобласці нічога не змянілася – тыя ж 20 раёнаў з 21 былі прызнаныя неспрыяльнымі для сельскай гаспадаркі.

Гэта значыць, што ў такіх раёнах праз прыродна-кліматычныя, глебавыя, экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя паказнікі немагчымая арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці. Таму сельгаспрадпрыемствы ў такіх раёнах атрымліваюць даплаты з мясцовых бюджэтаў на вырабленую прадукцыю.

Пры тым, што ў Гомельскай вобласці дзель земляў сельскагаспадарчага прызначэння ў агульнай плошчы складае 30 адсоткаў. Паводле гэтага паказніку рэгіён займае апошняе месца ў краіне, гаворыцца ў інфармацыі галоўнай управы землеўпарадкавання аблвыканкама.

У той самы час агульная плошча земляў Гомельскай вобласці складае 4038,2 тыс.га – рэгіён займае першае месца ў краіны паводле плошчы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках