Пуцін атрымаў нож у спіну ад дэпутата-адзінароса
10- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 21.01.2025, 17:32
- 17,094
У ток-шоу ў Салаўёва раптоўна здарылася дыскрэдытацыя расейскай улады.
У ток-шоу ў Салаўёва раптоўна здарылася нейкая абуральная дыскрэдытацыя расейскай улады.
Вядомы дзеяч пуцінскага рэжыму – дэпутат дзярждумы Гурулёў раптам страціў берагі і стаў апісваць рэальнае жыццё ў сваім родным Забайкаллі.
Паводле ягоных словаў, там робіцца сапраўдная гуманітарная катастрофа. Няма дарог, няма лякарняў, няма лекараў, людзі адрэзаныя ад цывілізацыі і, каб выжыць, масава запісваюцца на «СВА».
Калі падобнае пішуць недзе ва ўкраінскіх СМІ, той самы Салаўёў лямантуе, што гэта паклёп, фашызм і русафобія. Але тут усё агучыў дэпутат ад Адзінай Расеі…
Як жа класна Пуцін Расею з каленаў 25 гадоў паднімаў!
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»