23 студзеня 2025, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус набыў машыну з казахстанскімі нумарамі, каб ездзіць у Літву

6
Беларус набыў машыну з казахстанскімі нумарамі, каб ездзіць у Літву

У выніку аўто затрымалі на мяжы.

На мяжы з Літвой затрыманы аўтамабіль з падазроным VIN-нумарам, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Гэта адбылося ў ноч на 21 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог». Машына з рэгістрацыйнымі нумарамі Казахстана заехала з Літвы.

Памежны нарад вызначыў, што ідэнтыфікацыйны нумар кузава транспартнага сродку меў прыкметы ўнясення змяненняў.

– Кіроўца расказаў памежнікам, што ён часта перасякае беларуска-літоўскую мяжу. Аднак праз уведзеныя забароны літоўскім бокам у дачыненні да аўто на беларускіх нумарах ён быў вымушаны набыць транспарт, зарэгістраваны ў Казахстане. Пра праблемы з VIN-нумарам мужчына не падазраваў, – адзначылі ў ДПК.

Аўто канфіскаванае супрацоўнікамі органаў памежнай службы. У дачыненні да кіроўцы пачатая даследчая праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках