СМІ: ЗША пастанавілі мадэрнізаваць танкі Abrams
5- 21.01.2025, 17:45
- 3,416
Інтэгруюць праграмы штучнага інтэлекту і не толькі.
Амерыканскія танкі Abrams M1A1 на расейска-ўкраінскім фронце сутыкнуліся з выклікамі, сярод якіх лагістычныя праблемы, звязаныя з вагой, вялікі выдатак паліва і ўразлівасць да супрацьтанкавых сродкаў паразы, напрыклад Javelin і Stugna-P. Таму ЗША пастанавілі мадэрнізаваць гэтую тэхніку, паведамляе Recognition Army.
Ужо наступнае пакаленне Abrams – M1A3 – павінна стаць больш эканамічным, лёгкім і жывучым. СМІ адзначае, што менавіта крытычныя ўразлівасці, пра якія стала вядома ў выніку баёў ва Украіне, сталі асновай для распрацоўкі новай мадыфікацыі.
Якія новаўвядзенні будуць мець мадэрнізаваныя Abrams M1A3?
Гібрыдна-электрычная сілавая ўстаноўка, якая скарачае выдатак паліва на 50%.
Модульная архітэктура адкрытых сістэмаў для хуткага ўкаранення новых тэхналогій.
Беспілотная вышка для павышэння бяспекі экіпажу.
Сістэмы актыўнай абароны для нейтралізацыі пагрозаў дронаў і сучасных боепрыпасаў.
Інтэграцыя праграмаў штучнага інтэлекту для паляпшэння сітуацыйнай дасведчанасці і аўтаматычнага цэлеўказання.