23 студзеня 2025, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Бітвы пры ўдзеле жаўнераў КНДР бліжэйшыя да Давоса, чым да Пхеньяна

2
Зяленскі: Бітвы пры ўдзеле жаўнераў КНДР бліжэйшыя да Давоса, чым да Пхеньяна

Прэзідэнт Украіны перасцярог Еўропу.

Бітвы, у якіх удзельнічаюць салдаты КНДР, геаграфічна бліжэйшыя да Давоса, чым да Пхеньяна. Таму Еўропе неабходна зацвердзіцца як моцнаму глабальнаму гульцу.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

ЗША не чакаюць ад Еўропы нешта істотнае

Кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў, што ЗША з'яўляюцца незаменным хаўруснікам Еўропы. Пра хаўрусніцтве з ЗША хвалююцца ўсе краіны, асабліва падчас вайны.

– Але ці хвалюецца хтосьці ў Злучаных Штатах, што Еўропа аднойчы калісьці іх пакіне – перастане быць іх хаўрусніцай? Адказ – не. Вашынгтон не верыць, што Еўропа можа прынесці яму нешта сапраўды істотнае, – падкрэсліў Зяленскі.

Ён звярнуў увагу, што яшчэ летась ЗША адкрыта заяўлялі, што першым прыярытэтам у галіне бяспекі для іх з'яўляецца Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, другім – Блізкі Усход і Персідскі заліў і толькі трэцім – Еўропа. Так было яшчэ пры адміністрацыі экс-прэзідэнта Джо Байдэна.

– Спадарства, Еўропа не можа дазволіць сабе быць другой ці трэцяй для сваіх хаўруснікаў. Калі гэта адбудзецца, свет пачне рухацца наперад без Еўропы і гэта будзе свет, які не будзе камфортны ці спрыяльны для еўрапейцаў. Еўропа павінна спаборнічаць за галоўнае месца ў прыярытэтах, хаўрусах і тэхналагічным развіцці, – удакладніў Зяленскі.

Блізкасць вайны

Таксама, як адзначыў прэзідэнт, цяпер свет знаходзіцца на пераломным этапе. І цяпер важна, каб Еўропа стала моцным глабальным гульцом, незаменным гульцом.

– Не забывайцеся, няма акіяна, які адлучае еўрапейскія краіны ад Расеі. І еўрапейскія лідары павінны гэта памятаць – бітвы з удзелам паўночнакарэйскіх салдатаў цяпер праходзяць у месцах, геаграфічна бліжэйшых да Давоса, чым да Пхеньяна, – заявіў Зяленскі.

Ён дадаў, што нягледзячы на тое, што агульны эканамічны патэнцыял Расеі нашмат меншы, чым у Еўропы, РФ вырабляе ў некалькі разоў больш боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі, чым усе еўрапейскія краіны разам узятыя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках