23 студзеня 2025, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь з Заходняй Еўропы ссоўваецца франтальная сістэма

У Беларусь з Заходняй Еўропы ссоўваецца франтальная сістэма

Гэта адаб'ецца на надвор'і ў краіне.

22 студзеня надвор'е ў краіне будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы і вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. У асобных раёнах краіны слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра цягам дня складзе -2…+3°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

23 студзеня захаваецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных масаў. Воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3…+2°С, максімальная днём -1…+4°С.

24 студзеня надвор'е будзе вызначаць франтальная сістэма, якая перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3…+2°С, максімальная днём 0…+4°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках