23 студзеня 2025, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты ўпалі ніжэй за $ 79 за бараль

2
Кошты нафты ўпалі ніжэй за $ 79 за бараль

Упершыню за паўтара тыдня.

Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE знізіўся на 1,51% і апусціўся да $78,94 за бараль на стан вечару 21 студзеня. Нафта Brent гандлюецца ніжэй за $79 за бараль упершыню з 10 студзеня 2025 года.

Удзельнікі рынку ацэньваюць навіны пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе ўвесці 25% мыты на імпарт з Канады і Мексікі з 1 лютага і павялічыць здабычу нафты ў Злучаных Штатах, піша Reuters. Таксама ціск на кошты зрабіла ўмацаванне даляра на сусветным рынку.

Трамп у панядзелак, 20 студзеня, падпісаў дэкларацыю пра надзвычайную сітуацыю ў сферы энэргетыкі для забеспячэння дадатковай здабычы рэсурсаў. NBC News удакладняе, што гэтая дэкларацыя дазваляе Трампу стымуляваць здабычу ў ЗША, у тым ліку бурэнне на Алясцы.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што ягоная адміністрацыя, хутчэй за ўсё, спыніць набыццё нафты ў Венесуэлы і «вельмі пільна» сочыць за гэтай паўднёваамерыканскай краінай: «20 гадоў таму гэта была вялікая краіна, а цяпер там бардак. Нам не трэба набываць іх нафту. У нас і так дастаткова нафты для сябе». ЗША – другі ў велічыні пакупнік венесуэльскай нафты пасля Кітая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках