23 студзеня 2025, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Непале павысілі плату за ўзыходжанне на Эверэст

8
У Непале павысілі плату за ўзыходжанне на Эверэст

Да $15 тысячаў.

Улады Непала павысілі плату за ўзыходжанне на Эверэст для замежнікаў і ўвялі некалькі захадаў, накіраваных на барацьбу з забруджваннем схілаў смеццем і няшчаснымі выпадкамі на самай высокай гары ў свеце. Пра гэта паведамляе The Kathimandu Post са спасылкай на пастанову ўраду краіны.

Паводле новых правілаў плата за ўзыходжанне для іншаземцаў у вясновы сезон (сакавік – травень) была павялічаная з $11 тыс. да $15 тыс., у восеньскі сезон (верасень – лістапад) – з $5,5 тыс. да $7,5 тыс., а у зімовы перыяд (снежань – люты) і сезон дажджоў (чэрвень – жнівень) – з $2,75 тыс. да $3,75 тыс.

Кабінет міністраў таксама пастанавіў, што для ўзыходжання на любую гару краіны, вышыня якой большая за 8 тыс. м, уключаючы Эверэст (вышыня паўднёвага піка – 8760 м), кожныя два альпіністы павінны наняць гіда.

Згодна з дакументам, з надыходам вясновага сезону альпіністы таксама павінны будуць прыносіць адкіды ў лагер у ніжнім раёне гары для ўтылізацыі, а таксама мець пры сабе біяраскладаныя пакеты для збору адкідаў на больш высокіх пунктах.

У Непале рэгулярна адбываюцца няшчасныя выпадкі з альпіністамі падчас узыходжання на горныя вяршыні. Так, у кастрычніку 2024 года пяцёра расейскіх альпіністаў загінулі пры ўзыходжанні на Дхаўлагіры, сарваўшыся на вышыні 7,6 км.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках