Лукашэнка: Узброеныя фармаванні хочуць «захапіць кавалак» Беларусі
57- 21.01.2025, 19:45
- 38,856
Паводле словаў дыктатара, яны ўжо каля мяжы краіны.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што каля мяжы Беларусі знаходзяцца «ўзброеныя банды», якія хочуць захапіць частку тэрыторыі краіны, паведамляе БелТА.
«Мы з імі [бандамі] працуем, вобразна кажучы, яны не адмовіліся ад таго, каб недзе кавалак зямлі захапіць і нам умовы абвесціць», – заявіў узурпатар.
Пра якія менавіта ўзброеныя «банды» ідзе гаворка, Лукашэнка не ўдакладніў.