Парад адразу з шасці планетаў стаў відаць на небе
13- 21.01.2025, 20:24
- 11,730
Самыя яркія з іх відаць няўзброеным вокам.
Парад адразу з шасці планетаў Сонечнай сістэмы можна назіраць на небе ўвечары ў аўторак, 21 студзеня.
Самыя яркія з іх – Венера, Сатурн, Юпітэр і Марс – відаць няўзброеным вокам, а Нептун і Уран – у тэлескоп.
Планеты сталі відаць адразу пасля заходу – пасля 17:30 паводле Менска. Венера, Сатурн і Нептун схаваюцца за гарызонтам пасля 21:00 паводле Менска. Аднак, паводле прагнозу, усю ноч у небе будуць ззяць Юпітэр і Марс, а Уран можна будзе разглядзець у тэлескоп.
Пры гэтым усе шэсць планетаў не знікнуць з неба яшчэ цягам найбліжэйшага месяца пры ясным надвор'і. Акрамя гэтага, 28 лютага да іх далучыцца Меркурый. Гэта найбліжэйшая дата, калі сем планетаў будуць бачныя на небе адначасова.
У 2025 годзе павінны прайсці яшчэ дзве пары планетаў – 15 красавіка – ранішні парад з чатырох планетаў (Нептун, Меркурый, Сатурн і Венера) і 11 жніўня – ранішні парад з шасці планетаў (Меркурый, Юпітэр, Венера, Уран, Нептун і Сатурн).